Напярэдадні Дня Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны прымаюць віншаванні
Сёння жыхарку райцэнтра Кацярыну Яфімаўну Бурнасенка прыйшлі павіншаваць старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Фёдараў, дырэктар ТЦ САНа Ганна Ясінская і старшыня Маладзёжнага парламента Марыя Ігнаценка.
Кацярыне Яфімаўне - 97 гадоў. Калі на Расоншчыне сталі ўтварацца партызанскія атрады, яна ўступіла ў шэрагі народных мсціўцаў, дапамагала старэйшым жанчынам на партызанскай кухні.
Мірнага неба і доўгіх гадоў жыцця - галоўнае пажаданне ветэрана, які прайшоў дарогамі ваенных выпрабаванняў.