Старшыня раёна Уладзімір Быкаў павіншаваў з надыходзячым Днём Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Таццяну Кузьмінічну Шурыгіну
Старшыня раёна Уладзімір Быкаў разам з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марынай Брыкса, першым сакратаром РК ГА "БРСМ" Таццянай Петровіч і старшынёй Янкавіцкага сельвыканкама Таццянай Кальнінай павіншаваў з надыходзячым Днём Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Таццяну Кузьмінічну Шурыгіну.
Будучы 14-гадовай дзяўчынай Таццяна Шурыгіна працавала на падсобных работах пры воінскіх часцях і злучэннях, якія ўваходзілі ў склад дзеючай арміі. Цяпер ёй 94 гады.
Ганарымся, дзякуем за магчымасць жыць і жадаем моцнага здароўя!