24 мая 2023 состоится прием граждан  и «прямая телефонная линия»  первого заместителя председателя Комитета государственного контроля Витебской области Воловича Вадима Геннадьевича

24 мая 2023 адбудзецца прыём грамадзян і «прамая тэлефонная лінія» першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Валовіча Вадзіма Генадзьевіча

24 мая 2023 года з 11:00 да 12:00 у Расонскім райвыканкаме (г.п. Расоны, вул. Савецкая, д. 4, 1-шы паверх, каб. 20) адбудзецца прыём грамадзян (толькі па папярэднім запісе) і «прамая тэлефонная лінія» па тэлефоне 5 21 78 першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Валовіча Вадзіма Генадзевіча.

У спектр тэм, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта дзяржкантролю, уключаны пытанні выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, выкананне заканадаўства пры разглядзе арганізацыямі зваротаў грамадзян.

Падчас «прамой тэлефоннай лініі» вы можаце падзяліцца з прадстаўніком камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёну, выказацца з нагоды працы службовых асоб дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.

Папярэдні запіс на прыём праводзіцца ў працоўныя дні

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00

 па тэл. 5 16 32

              5 20 45

              5 12 67