В Россонском районе создано местное отделение Белорусской политической партии "Белая Русь"

У Расонскім раёне створана мясцовае аддзяленне Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь»

У Расонскім раёне створана мясцовае аддзяленне Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь». Старшынёй раённай арганізацыйнай структуры аднагалосна абрана дырэктар Клясціцкай сярэдняй школы імя В.А. Хамчаноўскага Таццяна Мельман.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта, член Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь» Дзмітрый Дзямідаў, кіраўніцтва раёна.

- Упэўнены, што аказаны аднадумцамі вам давер дазволіць вырашыць усё намечанае і стане яркай старонкай у гісторыі партыйнага будаўніцтва нашай краіны,- падкрэсліў Дзмітрый Дзямідаў.