О торговле в неустановленных местах

Аб гандлі ў неўстаноўленых месцах

Інспекцыя МПЗ па г. Наваполацку інфармуе, што ажыццяўленне гандлю ва ўстаноўленых месцах цягне адміністрацыйную адказнасць па частцы 8 артыкула 12.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КоАП) у памеры да 3 базавых ставак і па частцы 10 артыкула 12.17 ад 5 да 50 базавых ставак.

Засмечанне вуліц, плошчаў, двароў і іншых зямель агульнага карыстання цягне накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых ставак у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 21.14 КоАП.

Памятайце, што якасць і бяспека прадукцыі, якая рэалізуецца ў гандлёвых аб'ектах, на рынках і ў іншых устаноўленых месцах, забяспечваецца адказнымі службовымі асобамі суб'ектаў гандлю, вытворцамі і пастаўшчыкамі тавараў.