Увага! Ахоўныя зоны газаправодаў!
Газаразмеркавальныя сеткі маюць ахоўныя зоны, прысутнасць крыніц агню ў якіх недапушчальная.
УП “Віцебскаблгаз” настойліва просіць грамадзян не ўладкоўваць звалкі смецця, не разводзіць вогнішчы, не паліць сухое лісце, вырубленыя дрэвы і хмызнякі паблізу газаправодаў і аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы.
У ачагу ўзгарання могуць апынуцца падземныя, надземныя газаправоды, запорная арматура, газарэгулятарныя пункты і іншыя збудаванні, па якіх забяспечваецца газазабеспячэнне важных прамысловых прадпрыемстваў, сацыяльна значных аб'ектаў, а таксама кватэр насельніцтва.
У выпадку выяўлення ўзгарання паблізу газаправодаў і збудаванняў на іх, неадкладна тэлефануйце па тэлефонах: 104 - аварыйная газавая служба; 112 - адзіны нумар выкліку экстранных аператыўных службаў.