Сёння адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі ў 2023 годзе
Сёння адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі. Сёлета на першае працоўнае месца ў наш раён прыбыў 21 выпускнік ВНУ і ССНУ. Сярод іх педагогі, урачы, ратавальнікі, работнікі лясной і газавай гаспадаркі, правізар.
- На мой погляд, самае галоўнае для маладога спецыяліста - знайсці сябе на першым працоўным месцы. Гэта значыць, стаць больш упэўненым у сваіх прафесійных ведах і ўменнях, заявіць пра сябе, заслужыць аўтарытэт у працоўным калектыве. Таму развівайцеся, дзейнічайце, тварыце! А мы дапаможам, - звярнуўся да хлопцаў і дзяўчат старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Фёдараў.
На сустрэчы прагучалі не толькі напутлівыя словы, але і актуальная для маладых спецыялістаў інфармацыя.