УП «Витебскоблгаз» напоминает : «Осторожно - угарный газ!»

УП «Віцебскаблгаз» нагадвае: «Асцярожна – угарны газ!»

З пачатку ацяпляльнага сезона адбываецца павелічэнне колькасці няшчасных выпадкаў, звязаных з задухай угарным газам.

Асноўная прычына атручвання і гібелі людзей адбываецца з-за парушэння правілаў эксплуатацыі газавых катлоў і несвоечасовай ачысткі комінаў. Трэшчыны ў комінных трубах, забіты комін, непрачышчаны вентыляцыйны канал і комін газавага катла, заблакіраваныя трубы могуць прывесці да таго, што ўгарны газ дасягне жылых памяшканняў. Недастатковы доступ свежага паветра можа спрыяць назапашванню ў доме ўгарнага газу.

Паважаныя грамадзяне, не забывайце пра тое, што халатнасць у звароце з газавыкарыстоўваючым абсталяваннем можа стаць прычынай заўчаснай смерці. Звярніце сур'ёзную ўвагу на тэхнічны стан вашага газавыкарыстоўваючага абсталявання, вентыляцыйных каналаў і комінаў. Спраўнае абсталяванне прадухіліць страшныя наступствы атручвання ўгарным газам.