Награждены победители Национального конкурса «Предприниматель года»

Узнагароджаны пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» адбылася 24 лістапада 2023 г. у Minsk Marriott Hotel (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20).

У цырымоніі прынялі ўдзел Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч, кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі бізнес-саюзаў, дзелавых колаў.

У 2023 годзе конкурс праводзіўся па пяці намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» і «Эфектыўны індывідуальны бізнес».

На падставе паказчыкаў дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу пастановай Савета Міністраў ад 26 верасня 2023 г. № 631 было вызначана 35 пераможцаў.

Пераможцам былі ўручаны дыпломы «Пераможца Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» і памятныя прызы конкурсу.

Асобных слоў удзячнасці і дыпломаў «Ганаровы прадпрымальнік» былі ўдастоены індывідуальны прадпрымальнік Смірнов Андрэй Віктаравіч, а таксама ТАА «Шведаф». Гэтыя арганізацыі былі прызнаны пераможцамі па выніках правядзення Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» на працягу двух гадоў запар.

Пераможцамі Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці за 2022 год сталі:

у намінацыі «Паспяховы старт»:

таварыства з абмежаванай адказнасцю «КонсулАгра», Брэсцкая вобласць;

Дата стварэння 09.03.2020. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць гатовых кармоў і кармавых дабавак для сельскагаспадарчых жывёл.

таварыства з абмежаванай адказнасцю «4рэст», Віцебская вобласць.

Дата стварэння 22.10.2019. Асноўны від дзейнасці – дзейнасць рэстаранаў.

прыватнае унітарнае прадпрыемства «ГОЛД-АЎРА», Гомельская вобласць;

Дата стварэння 10.07.2020. Асноўны від дзейнасці – рознічны гандаль у няспецыялізаваных крамах пераважна прадуктамі харчавання, напоямі і тытунёвымі вырабамі.

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рэстаран бістро Вёска», Гродзенская вобласць;

Дата стварэння 25.03.2020. Асноўны від дзейнасці – дзейнасць рэстаранаў.

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Джет Лагістык», г. Мінск;

Дата стварэння 30.01.2019. Асноўны від дзейнасці – неспецыялізаваны аптовы гандаль.

таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЗВКОНТ», Мінская вобласць;

Дата стварэння 20.02.2020. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць прычэпаў і паўпрычэпаў.

сялянская (фермерская) гаспадарка «Магніт-агра», Магілёўская вобласць;

Дата стварэння 09.06.2020. Асноўны від дзейнасці – вырошчванне збожжавых і бабовых культур.

у намінацыі «Стабільны поспех»:

фермерская гаспадарка «Навіцкіх», Брэсцкая вобласць;

Дата стварэння 27.06.2001. Асноўны від дзейнасці – вырошчванне іншых агароднінных, бахчавых, каранёвых, клубневых культур.

замежнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «ВІК-здароўе жывёл», г. Віцебск;

Дата стварэння 15.05.2000. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць лекавых прэпаратаў для ветэрынарыі.

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фрэшпак Салюшэнс», г. Гомель;

Дата стварэння 07.06.2011. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць пластмасавых пліт, палос, труб і профіляў.

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Праймілк», Гродзенская вобласць;

Дата стварэння 10.07.2012. Асноўны від дзейнасці – перапрацоўка малака, акрамя кансервавання, і вытворчасць сыроў.

закрытае акцыянернае таварыства «ГАЛАГРАФІЧНАЯ ІНДУСТРЫЯ», г. Мінск;

Дата стварэння 07.05.1998. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць фарбаў, лакаў, эмаляў, мінеральных пігментаў для іх.

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Навукова-вытворчае аб’яднанне «Пасат», Мінская вобласць;

Дата стварэння 28.07.2008. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць іншых машын і абсталявання агульнага прызначэння, не ўключаных у іншыя групоўкі.

прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Завод горнага машынабудавання», г. Магілёў;

Дата стварэння 28.06.2007. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць машын і абсталявання для здабычы карысных выкапняў. 

у намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»:

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вытворча-гандлёвая кампанія Антопольскі тэкстыль», Брэсцкая вобласць;

Дата стварэння 28.10.2011. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць нятканых тэкстыльных матэрыялаў і вырабаў, акрамя адзення. 

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гідрапрэс», Віцебская вобласць;

Дата стварэння 21.01.2013. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць кавальска-прэсавага абсталявання.

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «БЕЛСЫР», Гомельская вобласць;

Дата стварэння 24.04.2002. Асноўны від дзейнасці – перапрацоўка малака, акрамя кансервавання, і вытворчасць сыроў. 

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Шведаф», Гродзенская вобласць;

Дата стварэння 23.08.2012. Асноўны від дзейнасці –
вытворчасць іншых гумовых вырабаў, не ўключаных у іншыя групоўкі.

таварыства з абмежаванай адказнасцю «ФУТБЕРГ», г. Мінск;

Дата стварэння 12.05.1998. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць медыцынскіх матэрыялаў.

прыватнае гандлёвае унітарнае прадпрыемства «СК «Прараб МК»; Мінская вобласць

Дата стварэння 14.03.2017. Асноўны від дзейнасці – будаўніцтва іншых інжынерных збудаванняў, не ўключаных у іншыя групоўкі.

прыватнае вытворча-гандлёвае унітарнае прадпрыемства «Гермес-Траст», Магілёўская вобласць;

Дата стварэння 15.11.2007. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць пластмасавых вырабаў, якія выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве.

у намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»:

прыватнае транспартнае унітарнае прадпрыемства «Аласта Транс», Брэсцкая вобласць;

Дата стварэння 29.01.2016. Асноўны від дзейнасці – дзейнасць грузавога аўтамабільнага транспарту.

прыватнае унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Валайдзіс», г. Віцебск;

Дата стварэння 18.06.2014. Асноўны від дзейнасці – прадастаўленне іншых індывідуальных паслуг, не ўключаных у іншыя групоўкі. 

прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «СУПЕЛОКС», Гомельская вобласць;

Дата стварэння 26.10.2006. Асноўны від дзейнасці – дзейнасць грузавога аўтамабільнага транспарту.

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Шальлід», Гродзенская вобласць;

Дата стварэння 27.10.2017. Асноўны від дзейнасці – дзейнасць бараў. 

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Навукова-тэхнічны цэнтр «ДЭЛС», г. Мінск;

Дата стварэння 13.11.1992. Асноўны від дзейнасці – аптовы гандаль электронным і камунікацыйным абсталяваннем і яго часткамі.

прыватнае вытворча-гандлёвае унітарнае прадпрыемства
«Новы Прагрэс», Мінская вобласць;

Дата стварэння 16.12.1996. Асноўны від дзейнасці – рознічны гандаль у неспецыялізаваных крамах пераважна прадуктамі харчавання, напоямі і тытунёвымі вырабамі.

гандлёвае унітарнае прадпрыемства «Малочныя берагі», Магілёўская вобласць;

Дата стварэння 27.10.2005. Асноўны від дзейнасці – рознічны гандаль малочнымі прадуктамі, яйкамі, харчовымі масламі і тлушчамі ў спецыялізаваных крамах.

у намінацыі «Эфектыўны індывідуальны бізнес»:

індывідуальны прадпрымальнік Смірнов Андрэй Віктаравіч, Брэсцкая вобласць;

Дата рэгістрацыі 18.09.2018. Асноўны від дзейнасці – рамонт машын і абсталявання агульнага і спецыяльнага прызначэння.

індывідуальны прадпрымальнік Шу́ткін Уладзімір Валянцінавіч, Віцебская вобласць.

Дата рэгістрацыі 28.03.2003. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць іншых гатовых металічных вырабаў, не ўключаных у іншыя групоўкі.

індывідуальны прадпрымальнік Мядзведзева Алена Генадзьеўна, Гомельская вобласць;

Дата рэгістрацыі 01.10.2013. Асноўны від дзейнасці – рознічны гандаль будзівельнымі матэрыяламі, фарбамі і шклом у спецыялізаваных крамах.

індывідуальны прадпрымальнік Шале́шка Уладзімір Уладзіміравіч, г. Гродна;

Дата рэгістрацыі 23.08.2011. Асноўны від дзейнасці – дзейнасць грузавога аўтамабільнага транспарту.

індывідуальны прадпрымальнік Патэрэйка Павел Канстанцінавіч, г. Мінск;

Дата рэгістрацыі 18.07.2017. Асноўны від дзейнасці – аптовы гандаль аўтамабільнымі дэталямі, вузламі і прыналежнасцямі для аўтамабіляў.

індывідуальны прадпрымальнік Сташэўская Вольга Леанідаўна, Мінская вобласць;

Дата рэгістрацыі 04.12.2017. Асноўны від дзейнасці – прадастаўленне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці. 

індывідуальны прадпрымальнік Балоцькін Аляксандр Мікалаевіч, г. Магілёў;

Дата рэгістрацыі 23.11.2002. Асноўны від дзейнасці – аптовы гандаль тэкстыльнымі вырабамі. 

Асаблівая падзяка партнёрам Конкурсу: ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», ААТ «Белінвестбанк», ААТ «АСБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», Беларускаму фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, Нацыянальнаму цэнтру прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ТАА «Юрспектр», ААТ «Авіякампанія Белавія», СААТ «Камунарка», БГСП «Санта Імпэкс Брэст» ТАА, ТАА «ТАБАК-ІНВЕСТ», ІП «ІНКА-ФУД» ТАА, ТАА «ЕЎРАТОРГ», ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод», ЧПУП «Дарыда», ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».