Дорогие жители района, уважаемые гости Россонщины!  Сердечно поздравляем вас с наступающим Новым 2024 годом!

Дарагія жыхары раёна, паважаныя госці Расоншчыны! Шчыра віншуем вас з надыходзячым Новым 2024 годам!

З самага дзяцінства гэтае свята дорыць нам адчуванне цуду, цудоўны настрой.

Сустракаючы Новы год, мы хочам пакінуць у старым усе праблемы, журботы і клопаты, а з сабой забраць добры настрой, перамогі і дасягненні.

У гэтыя святочныя дні прыміце нашыя самыя цёплыя пажаданні шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім. Няхай Новы год увасобіць у жыццё ўсе вашыя добрыя задумы, стане годам новых перамог і прыемных адкрыццяў, годам добрых чалавечых адносін, цяпла і радасці. І няхай вам ва ўсім нязменна спадарожнічае поспех!