Змены ў падыходах санаторна-курортнага лячэння
У частцы, якая тычыцца змяненняў у падыходах санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне ў бюджэт фонду, унесены наступныя:
- вышэйназваныя асобы маюць права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў на сацыяльнае страхаванне ў бюджэт фонду не менш чым за 183 каляндарныя дні папярэдняга каляндарнага года альбо за ўвесь перыяд з дня пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка абавязковых страхавых узносаў да заканчэння гэтага года;
- для мэт Указа № 343 памер сярэднямесячнага грашовага даходу вышэйназваных асоб за 12 каляндарных месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу выдачы пуцёўкі, прызнаецца роўным намінальнай налічанай сярэдняй заработнай плаце работнікаў Рэспублікі Беларусь за пазамінулы месяц адносна месяца выдачы пуцёўкі;
З. калі іншае не прадугледжана Указам № 343, санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне прадастаўляецца вышэйназваным асобам не часцей аднаго разу на чатыры гады;
4. згодна з п. 7 Указа № 343 вышэйназваныя асобы, якія з'яўляюцца інвалідамі I і П групы, маюць права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне не больш аднаго разу на два гады.