Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Для ўсіх пакаленняў нашай краіны гэтае свята з'яўляецца сімвалам мужнасці і самаадданасці.
Мы глыбока шануем, памятаем подзвігі землякоў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны, і з вялікай павагай ставімся да тых, хто сёння абараняе межы нашай краіны, ахоўвае мір і спакой грамадзян.
Жадаем, каб кожны дзень быў шчаслівым для Вас і для тых, хто Вам дарагі.
І няхай старонкі жыцця будуць мірнымі, стваральнымі, спакойнымі і шчаслівымі!