Председателем Россонского районного Совета депутатов избран Геннадий Акимович Федоров

Старшынёй Расонскага раённага Савета дэпутатаў абраны Генадзь Акімавіч Фёдараў

Завяршыла сваю працу першая сесія Расонскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання, на якой было абрана кіраўніцтва і сфарміраваны пастаянныя камісіі прадстаўнічага дзяржаўнага органа.

Старшынёй Расонскага раённага Савета дэпутатаў абраны Генадзь Акімавіч Фёдараў.

Яго намеснікам - Марына Міхайлаўна Брыкса.

«Дзякуй за давер. І раней, і цяпер у мяне на першым месцы былі інтарэсы дзяржавы, Расоншчыны і жыхароў раёна. Разлічваю на дапамогу і падтрымку новага дэпутацкага корпуса», - адзначыў Генадзь Акімавіч.

Усіх абраных дэпутатаў таксама павіншаваў старшыня райвыканкама Уладзімір Быкаў і пажадаў ім плённай працы.