15 сакавіка 2024 года з 9.00 да 11.00 арганізавана работа «гарачай лініі» па пытаннях абароны правоў спажыўцоў
У 2024 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Дзень спажыўца праводзіцца пад дэвізам «Спажывец і прадпрымальнік: давер для развіцця».
Дадзеная тэма заклікана прыцягнуць увагу грамадства да праблем узаемадзеяння спажыўцоў і прадпрымальнікаў і ўмацавання прасторы даверу паміж імі ў мэтах эфектыўнага функцыянавання эканомікі. У Расонскім раённым выканаўчым камітэце 15 сакавіка 2024 года з 9.00 да 11.00 арганізавана праца «гарачай лініі» па пытаннях абароны правоў спажыўцоў па тэлефоне 51374. Чакаем вашых званкоў.