Уважаемые жители Россонского района!

Паважаныя жыхары Расонскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Роўна 30 гадоў таму быў прыняты Асноўны Закон краіны, які адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі нашага народа.

Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асобаснае развіццё.

Наша задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!