Старт Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 207 Міністэрства эканомікі абвяшчае аб старце з 1 красавіка 2024 года Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».
Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях:
«Паспяховы старт»;
«Стабільны поспех» (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
«Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
«Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
«Эфектыўны індывідуальны бізнес» (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2024 г.
Удзел у конкурсе бясплатны.»