Да ўвагі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць прыём наяўных грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў, работ, паслуг
Інспекцыя МПЗ па г. Наваполацку нагадвае, што прынятая наяўная грашовая выручка, па агульным правіле, падлягае залічэнню на рахункі, адкрытыя суб'ектамі гаспадарання ў банках.
У выпадку неабходнасці расходавання грашовых сродкаў на бягучыя патрэбы суб'екта гаспадарання, іх выдача пад справаздачу афармляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам на тэрмін не больш за 10 рабочых дзён. Усе гаспадарчыя аперацыі па набыцці тавараў, работ, паслуг за наяўны разлік павінны быць пацверджаны першаснымі ўліковымі дакументамі. Астатак нескарыстаных сродкаў здаецца работнікамі ў касу.
Наяўныя грашовыя сродкі, не здадзеныя ў банк на разліковы рахунак арганізацыі і якія засталіся ў распараджэнні службовых асоб арганізацыі без дакументальнага пацвярджэння расходаў, прызнаюцца даходам фізічнай асобы і з'яўляюцца аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам з фізічных асоб у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 196 Падатковага кодэкса з улікам пункта 1 артыкула 197 і пункта 1 артыкула 199 НК.
ІМПЗ па г. Наваполацку