УВАГА грамадзян, якія атрымліваюць пенсіі, дапамогу сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей!
У сувязі са змяненнем заканадаўства[1] з 1 ліпеня 2024 г. змяняецца парадак атрымання грамадзянамі пенсій, дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Пачынаючы з 1 ліпеня 2024 г. грамадзянам, якія пражываюць у горадзе Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання, раённых цэнтрах, пенсія (дапамога) будзе выплачвацца праз банк:
пенсія:
- грамадзянам ва ўзросце да 70 гадоў;
- інвалідам III групы;
дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей[2] (за выключэннем атрымальнікаў дапамог, якія маюць інваліднасць 1 і 2 групы, і атрымальнікаў дапамог, у сям'і якіх выхоўваецца дзіця-інвалід да 18 гадоў. Гэтым катэгорыям грамадзян прадастаўлена права выбару – атрымліваць дапамогу праз банк або пошту).
Для атрымання пенсіі (дапамогі) у банку неабходна не пазней 10 чэрвеня 2024 г.:
- адкрыць базавы рахунак у выбраным банку (можна выбраць атрыманне ў касе банка або з выкарыстаннем банкаўскай карткі);
- і адначасова запоўніць у банку заяву аб пералічэнні пенсіі (дапамогі).
Банкі-партнёры: ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк», «Прыёрбанк» ААТ, ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Сбер Банк», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк», ААТ «Банк Дабрабыт», ААТ «Белзнешэканамбанк».
Тэлефоны для даведак:
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Расонскага райвыканкама 52065, 51268 _________________________________________________
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама 8 (0212) 680075, 8 (0212) 659364
[1] Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2023 г. № 318-З «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат».
[2] У дачыненні да дапамог, прызначаных упраўленнямі сацыяльнай абароны.