Дэлегацыя Расонскага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Г.А. Фёдаравым і намеснікам старшыні райвыканкама Л.Б. Трашчэнка прыняла ўдзел у IX абласной патрыятычнай акцыі «Прарыў Перамогі» ва Ушачах
Дэлегацыя Расонскага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Г.А. Фёдаравым і намеснікам старшыні райвыканкама Л.Б. Трашчэнка прыняла ўдзел у IX абласной патрыятычнай акцыі «Прарыў Перамогі» ва Ушачах.
Мерапрыемствы патрыятычнай акцыі «Прарыў Перамогі» сабралі больш за пяць тысяч чалавек – ганаровых гасцей, мясцовых жыхароў, дэлегацыі з усіх рэгіёнаў Віцебскай вобласці, а таксама Пскоўскай, Смаленскай абласцей і гарадоў-пабрацімаў Ушацкага раёна з Расійскай Федэрацыі.
Вясной 1944 года 16 партызанскіх брыгад з найцяжэйшымі стратамі прарвалі акружэнне. З катла разам з партызанамі выйшла больш за 15 тысяч мірных жыхароў.
У памяць пра гераічную бітву да мемарыяла ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць герояў і мірных жыхароў хвілінай маўчання. Для многіх беларусаў гэты подзвіг стаў сімвалам непахіснасці савецкага народа.