Запрашаем расонцаў і гасцей раёна ў Дзень Перамогі далучыцца да акцыі «Беларусь памятае!»
Фарміраванне і пабудова калоны пачнецца 9 мая а 10.45 на Цэнтральнай плошчы Расонаў.
Шэсце накіруецца да Мемарыяльнага комплексу.
Успомнім імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны разам!
P.S. Сутнасць акцыі "Беларусь памятае": у Дзень Перамогі беларусы традыцыйна выходзяць з партрэтамі сваіх бацькоў, дзядуляў і бабуль, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, каб ушанаваць памяць герояў.