Сёння ў Расонскім раёне праходзіць абласное пасяджэнне калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама
У калегіі прымае ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч, першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Ліневіч, старшыні райвыканкамаў, іх намеснікі, спецыялісты. Усяго - больш за 120 чалавек.
Удзельнікі абмяркуюць, як сёлета развівалася галіна жывёлагадоўлі і вызначаць задачы на будучыню, наведаюць даільную залу Янковічы філіяла "Клясціцы-Агра". Тут жа на МТК паглядзяць, як арганізавана кармленне і ўтрыманне кароў, вырошчванне цялят малочнага перыяду.
Гэтак жа ў маршруце комплекс Сяляўшчына, дзе ідзе рэканструкцыя, малочна-таварная ферма і паша.