Делегация Россонского района приняла участие в Республиканской информационно- просветительской акции "Беларусь адзiная".

Дэлегацыя Расонскага раёна прыняла ўдзел у Рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная».

Фармат дыялогавай пляцоўкі дазволіў яе ўдзельнікам абмяняцца думкамі па ключавых тэмах дыскусіі, прысвечанай Дню народнага адзінства.

У зале гучалі пытанні аб важнасці і значнасці кансалідацыі беларускага грамадства, аб гістарычным мінулым, паспяховым сучасным і перспектывах нашай краіны, аб фарміраванні палітычнай культуры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў моладзевым асяроддзі.

У зносінах з аўдыторыяй спікеры зрабілі акцэнт на некалькіх ключавых тэзісах – ад важнасці прысутнасці нацыянальнага лідара ў моцнай дзяржаве да развіцця грамадзянскай супольнасці ў сучасных умовах.