Дзень народнага адзінства
Паважаныя жыхары і госці Расоншчыны! Шчыра віншуем вас з Днём народнага адзінства!
Дзень народнага адзінства – даніна павагі слаўнаму мінуламу нашай краіны і сімвал аднаўлення гістарычнай справядлівасці. Гэтае свята з'яўляецца запаветам будучым пакаленням берагчы суверэнітэт, нацыянальнае адзінства і мір на роднай зямлі.
Патрыятызм, грамадзянскасць і адказнасць за лёс краіны на працягу многіх стагоддзяў змацоўвалі наш народ, дапамагалі яму пераадольваць выпрабаванні, ствараць моцную дзяржаву. Прыхільнасць гэтым непахісным каштоўнасцям і сёння служыць невычарпальнай крыніцай натхнення і стварэння на карысць Рэспублікі Беларусь.
Агульнымі намаганнямі мы зможам не толькі захаваць, але і прымножыць дасягненні Беларусі дзеля будучыні нашай краіны і дабрабыту беларускага народа!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру і дабра!