20 ноября 2024 г. Карталевский Виталий Петрович, начальник управления Департамента финансовых расследований Комитета государственного контроля Республики Беларусь по Витебской области проведёт личный прием граждан и «прямую телефонную линию».

20 лістапада 2024 г. Карталеўскі Віталь Пятровіч, начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, правядзе асабісты прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію».

20 лістапада 2024 г. у г.п. Расоны ( вул. Савецкая, 4, будынак Расонскага райвыканкама, 1-ы паверх, каб. 20) начальнікам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Карталеўскім Віталем Пятровічам з 11.00 да 12.00 будзе праводзіцца асабісты прыём грамадзян, а з 12.00 да 13.00 «прамая тэлефонная лінія».

 

Падчас размовы з В.П. Карталеўскім вы можаце паведаміць аб праблемных пытаннях, якія тычацца кампетэнцыі органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю: аб фактах парушэнняў заканадаўства ў сферы падаткаабкладання і прадпрымальніцтва, крымінальных злачынствах эканамічнай і карупцыйнай накіраванасці.

Папярэдні запіс на асабісты прыём праводзіцца ў працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 5 16 32.

Звярнуцца на «прамую тэлефонную лінію» і задаць пытанне можна па тэлефоне 5 21 78.