О сессии районного Совета депутатов

Аб сесіі раённага Савета дэпутатаў

30 снежня 2024 г. адбудзецца чарговая 8-я сесія Расонскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання.

 

        На разгляд сесіі ўносяцца пытанні:

         1. Аб справаздачы Расонскага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2024 годзе і задачах на 2025 год.

         2. Аб раённым бюджэце на 2025 год.

Пачатак працы ў 10.00 у зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта.