Паважаныя жыхары і госці Расонскага раёна!
Віншуем вас з Новым годам і Калядамі Хрыстовымі!
У перадсвяточнай атмасферы і радасным чаканні Новага года мы праводзім 2024 год і па традыцыі падводзім вынікі. У Год якасці сумеснымі намаганнямі мы годна справіліся з няпростымі і адказнымі задачамі, якія стаялі перад намі. І сёння хочацца падзякаваць кожнага, хто сваёй штодзённай добрасумленнай працай унёс асабісты ўклад у поспех агульнай справы.
Перакананыя, што 2025 год стане для нас шчодрым на прафесійныя поспехі, прынясе з сабой новыя дасягненні і перамогі на карысць роднай Беларусі, і ўсе разам мы зможам пераадолець любыя выклікі, увасобіць у жыццё ўсё, што не паспелі ва ўжо мінулым годзе.
Няхай надыходзячы год адкрые новыя магчымасці і перспектывы, беражліва захавае ўсё самае лепшае!
Жадаем вам і вашым сем'ям міру і дабра, цяпла і разумення, здароўя і дабрабыту! Няхай кожны дзень будзе напоўнены толькі шчаслівымі момантамі! Жадаем, каб у Новым годзе збыліся ўсе самыя запаветныя мары!