Аб мерах па ўпарадкаванні ўтрымання хатніх і адлову безнаглядных сабак і катоў
На падставе падпункта 4.5 пункта 4, пункта 19 Правілаў утрымання хатніх сабак, катоў, а таксама адлову бяздомных жывёл у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2001 г. № 834, Расонскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Вызначыць, што адлоў бяздомных сабак і катоў на тэрыторыі гарадскога пасёлка Расоны (далей – г.п. Расоны) і Расонскага раёна ажыццяўляе унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Расонскага раёна.
2. Устанавіць, што:
2.1. месцамі для выгулу хатніх сабак на тэрыторыі г.п. Расоны з'яўляюцца:
невыкарыстоўваемы пустуючы зямельны ўчастак, размешчаны паміж ручаём Кісель і вуліцай Садовай;
невыкарыстоўваемы пустуючы зямельны ўчастак, размешчаны па завулку Будаўнічым з правага боку ад Расонскага ўчастка Полацкага філіяла Віцебскага абласнога унітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Віцебскаблтоп»;
невыкарыстоўваемы пустуючы зямельны ўчастак, размешчаны паміж вытворчымі будынкамі таварыства з дадатковай адказнасцю «Антей-Пласт» і жылымі дамамі па вуліцы Лапенка;
2.2. месцамі для выгулу хатніх сабак на тэрыторыі Расонскага раёна з'яўляюцца невыкарыстоўваемыя пустуючыя зямельныя ўчасткі і лясныя масівы.
3. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Расонскага раённага выканаўчага камітэта ад 8 красавіка 2013 г. № 229 «Аб мерах па ўпарадкаванні ўтрымання хатніх сабак і катоў, а таксама адлову, адстрэлу, часовага ўтрымання і эўтаназіі бяздомных сабак і катоў».
4. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Расонскага раённага выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.
5. Абнародаваць (апублікаваць) гэтае рашэнне ў газеце «Голас Расоншчыны».
6. Гэтае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.