У Расонскім ТЦСАН расказалі, якую дапамогу могуць атрымаць асобы, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, лячэбна-працоўных прафілакторыяў
Як распавяла псіхолаг ТЦСАН Аксана Лісава, для атрымання падтрымкі асобы, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, лячэбна-працоўных прафілакторыяў, могуць звярнуцца ў дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Расонскага раёна», дзе ім могуць быць аказаны наступныя віды сацыяльных паслуг (дапамогі):
- кансультацыйна-інфармацыйныя;
- сацыяльна-пасрэдніцкія;
- сацыяльна-псіхалагічныя;
- сацыяльны патронат;
- дапамога ў выглядзе рэчаў, былых ва ўжытку (пры наяўнасці);
- матэрыяльная дапамога з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (калі грамадзянін не працуе, мае інваліднасць або з'яўляецца пенсіянерам);
- дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (пры ўмове занятасці заяўніка).
Сацыяльныя паслугі, якія аказваюцца ТЦСАН, прадастаўляюцца бясплатна пры асабістым звароце. Па пытаннях, якія цікавяць, вы можаце звярнуцца па адрасе: г.п.Расоны, вул.Лапенка, 19А, каб.№10, тэл. 5-04-74. Тэлефон псіхолага 5-26-72.
Асобы, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, лячэбна-працоўных прафілакторыяў таксама маюць права звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне за садзейнічаннем у працаўладкаванні. г.п.Расоны, вул.Савецкая, 4, каб.№7, тэл. 5-68-56.
Pomogut.by — інфармацыйны рэсурс па аказанні дапамогі асобам, якія пакутуюць алкагалізмам, наркаманіяй, таксікаманіяй і залежнасцю ад іншых псіхаактыўных рэчываў, дапамогі асобам, якія выйшлі з месцаў пазбаўлення волі. Анлайн-кансультацыі, кансультацыі па тэлефоне +375 (17)311-00-00 прадастаўляюцца кругласутачна, бясплатна, ананімна.