Уважаемые женщины! Примите самые теплые и искренние поздравления с замечательным праздником – Днем женщин!

Паважаныя жанчыны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём жанчын!

Ва ўсе часы жанчына была і застаецца сімвалам жыцця, увасабленнем душэўнай цеплыні і шчодрасці, крыніцай дабра і прыгажосці.

Дарагія жанчыны, вы нароўні з мужчынамі дамагаецеся вялікіх прафесійных поспехаў на адказнай працы, у прадпрымальніцтве і творчасці, у грамадскім і культурным жыцці. У кожнай сферы дзейнасці мы бачым ваша плённы ўплыў і талент. Аднак ёсць на свеце ролі, уласціввыя толькі вам. Вы дорыце жыццё, захоўваеце сямейны ачаг, натхняеце на новыя здзяйсненні. Вы атачаеце блізкіх людзей любоўю і ўвагай, дзякуючы вам жывыя сямейныя традыцыі і не перарываецца сувязь пакаленняў.

Прыміце шчырую падзяку за ўсё, што робіцца вашымі клапатлівымі жаночымі рукамі, за мудрасць і шчырасць, працу і цярпенне. Мілыя жанчыны! Няхай кожны ваш дзень будзе сагрэты цяплом і ўвагай дарагіх вам людзей, няхай шчасце ніколі не пакідае вашы дамы! Здароўя, поспехаў, міру і дабра вам і вашым блізкім!