7 мая ў Расонах пасля рэканструкцыі, якая доўжылася сем гадоў, адкрылі музей баявой садружнасці. Цудоўны падарунак раёну да Дня Перамогі
У знакавым мерапрыемстве прыняў удзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.
Музей заўсёды з'яўляўся цэнтрам патрыятычнага выхавання, месцам захавання праўды пра тыя самыя страшныя падзеі, якія выпалі на долю нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.