УП «Віцебскаблгаз» папярэджвае! АСТВАРОЖНА! УГАРНЫ ГАЗ!
Яго называюць бязмоўным падступным забойцам. Такое мянушку чадны газ мае цалкам апраўдана.
Небяспека яго заключаецца ў тым, што ён не мае ні колеру, ні паху, ні смаку. Чадны газ выцясняе кісларод у крыві, таму працяглы ўплыў яго на арганізм можа прывесці да смяротнага зыходу. Гэта якраз той самы выпадак, калі на бяду мала трэба — дастаткова 20-30 секунд пабыць у памяшканні, якое чадны газ запоўніў усяго толькі на 0,1%, і можна страціць прытомнасць.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з атручваннем чадным газам, УП «Віцебскаблгаз» рэкамендуе строга выконваць патрабаванні Правілаў карыстання газам у быце, своечасова праводзіць праверку стану дымавых і вентыляцыйных каналаў і тэхнічнае абслугоўванне ацяпляльнага і воданагравальнага газавыкарыстоўваючага абсталявання.
Праверкі дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых дамах, жылых і нежылых памяшканнях праводзяцца спецыялізаванымі арганізацыямі па заяўках уласнікаў або іх законных прадстаўнікоў з афармленнем акта ўстаноўленай формы, як і пры першапачатковай праверцы.
Дадатковую інфармацыю спажыўцы газу г.п. Россоны і Россонскага раёна могуць атрымаць па тэлефонах:
8(02159) 5-62-28, + 37529 810-48-04 — «Адзінае акно» Россонскага РГС
8(02159) 5-68-58 — служба ўнутраных газаправодаў і ўнутрыдомавага газавага абсталявання Россонскага РГС.
Выявіць чадны газ дапамогуць сігналізатары чаднага газу, якія пры павышэнні канцэнтрацыі СО у паветры пададуць светлавы і гукавы сігнал.
Сігналізатары можна набыць па адрасе: г.п. Россоны, пер. Будаўнічы, 1.