Мини-ярмарка вакансий

Мініярмарка вакансій

12 жніўня 2025 года з 10.00 да 11.00 упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Расонскага райвыканкама правядзе міні-кірмаш вакансій для працаўладкавання грамадзян, якія маюць групу інваліднасці, па адрасе: г.п. Расоны, вул. Савецкая, д. 4, кабінет № 7.

У мерапрыемстве прыме ўдзел ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Расонскага раёна», які гатовы ажыццявіць прыём на працу інваліда па прафесіі «прыбіральшчык тэрыторыі» ў межах адаптацыі да працоўнай дзейнасці.

Грамадзянам пры сабе мець дакумент, які сведчыць асобу, працоўную кніжку, дакумент аб адукацыі, індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда.