З Днём народнага адзінства!
Паважаныя жыхары і госці Расонскага раёна!
Шчыра віншуем вас з Днём народнага адзінства.
Гэтае свята з'яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнага яднання, якія паслужылі асновай развіцця і ўмацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці.
17 верасня 1939 года падзелены па няволі народ нашай краіны здабыў цэласнасць і свабоду, што дазволіла беларусам стаць паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі.
Сёння мы асабліва ясна ўсведамляем: сіла беларусаў — у непарушнасці традыцый, пераемнасці пакаленняў і стварэнні на карысць Айчыне,
Жадаю ўсім нам здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай у кожным доме пануюць мір і дастатак, а ў сэрцах — гонар за нашу родную Беларусь!
Старшыня Расонскага раённага выканаўчага камітэта Аляксей Гарбуль
Старшыня Расонскага раённага Савета дэпутатаў Генадзь Фёдараў