25 верасня пройдзе прафсаюзны прыём грамадзян
25 верасня 2025 года пройдзе прафсаюзны прыём грамадзян галоўным прававым інспектарам працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Кузьміной Святланай Уладзіміраўнай з удзелам прадстаўніка пракуратуры раёна.
Прыём пройдзе з 10.00 да 12.00 у Філіяле «Клясціцы-Агра» Адкрытага акцыянернага таварыства «Полацкі малочны камбінат» (аг.Клясціцы, вул. Школьная, д.2), з 13.00 да 15.00 ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Расонскага райвыканкама (г.п. Расоны, вул. Савецкая, д. 4)
Папярэдні запіс па тэлефоне 80212 26 18 78.