О закрытии полигона твердых коммунальных отходов «Полигон ТБО г.п. Россоны»

Аб закрыцці палігона цвёрдых камунальных адходаў «Палігон ТКА г.п. Расоны»

На падставе артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2007 года «Аб абыходжанні з адходамі», разгледзеўшы хадайніцтва ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Расонскага раёна (далей – УП ЖКГ Расонскага раёна) ад 28 кастрычніка 2025 года № 01-12/1635, Расонскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) РАШЫЎ:

1. Закрыць з 1 лістапада 2025 года палігон цвёрдых камунальных адходаў «Палігон ТБО г.п. Расоны» (далей – аб'ект), месцазнаходжанне аб'екта: г.п. Расоны, урочышча «Маёўка», за 1 км ад в. Асіннікі і за 600 м ад аз. Карасіна.

2. УП ЖКГ Расонскага раёна выключыць аб'ект з рэестра аб'ектаў захоўвання, пахавання і абясшкоджвання адходаў (захоўванне, пахаванне) да 1 снежня 2025 года.

3. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні райвыканкама па напрамку дзейнасці і аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.