УП «Витебскоблгаз» напоминает

УП «Віцебскаблгаз» нагадвае

Блакітнае паліва дае людзям цяпло, камфорт і мноства іншых прыемных эмоцый. Але правілы бяспекі пры гэтым абавязковыя для ўсіх.

1. Як правільна карыстацца газавымі прыборамі?

Карыстайцеся толькі спраўным газавым абсталяваннем.

Не пакідайце без нагляду працуючае газавае абсталяванне, не дапускайце задування або залівання вадкасцямі полымя.

Не дапускайце да карыстання газавым абсталяваннем дзяцей да 12 гадоў, асоб, якія не кантралююць свае дзеянні.

2. Чаму неабходна рэгулярна праводзіць тэхнічнае абслугоўванне газавага абсталявання?

Для бяспечнага выкарыстання газу ў быце найважнейшую ролю адыгрывае не толькі веданне правілаў, але і спраўнасць эксплуатаванага газавага абсталявання. Каб не здарылася трагічнай сітуацыі, неабходна праводзіць перыядычнае тэхнічнае абслугоўванне ўнутрыкватэрнага і ўнутрыдамавога газавага абсталявання.

3. Чым пагражае самавольнае вядзенне работ на газавых сетках?

У выніку самавольнага падключэння газавага абсталявання высокая верагоднасць уцечкі газу, а як следства - выбухова-пажаранебяспечная сітуацыя. Акрамя таго, некваліфікаваны мантаж (ваданагравальніка) можа прывесці да гідратнай закупоркі: трапляння вады ў газаразмеркавальную сетку і перабояў газазабеспячэння ў жылым доме. Гэта, у сваю чаргу, запатрабуе правядзення сур'ёзных і дарагіх аварыйна-аднаўленчых работ, з магчымай перакладкай участкаў газаправода.

Невыкананне патрабаванняў Правілаў карыстання газам у быце з'яўляецца падставай для спынення газазабеспячэння і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 21.5 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Дадатковую інфармацыю спажыўцы газу г.п. Расоны і Расонскага раёна могуць атрымаць па тэлефонах:

8(02159) 5-13-16, 8(02159) 5-68-58, + 37529 810-48-04 - «Адно акно» Расонскага РГС