Руководство Россонского района адресовало поздравление с Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

Кіраўніцтва Расонскага раёна адрасавала віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь

Паважаныя вайскоўцы і ветэраны Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — са святам мужнасці, высакароднасці і доблесці!

Гэта свята сведчыць аб велізарным значэнні Узброеных Сіл, аб нязменнасці маральных каштоўнасцей, сярод якіх галоўнымі застаюцца патрыятызм, гераізм, любоў да Радзімы і гатоўнасць абараняць яе інтарэсы.

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і памяці воінам, якія са зброяй у руках змагаліся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам і ўсім мужчынам, хто заўсёды гатовы ўстаць на абарону краіны, хто з гонарам і сёння ахоўвае межы Беларусі, умацоўвае яе абараназдольнасць.

Жадаем вам сіл і мужнасці, рашучасці, удачы і поспехаў! Няхай жыццё будзе шчаслівым, здароўе моцным, энергія невычарпальнай, а кожны дзень — светлым і радасным!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў