27 мая 2026 г. з 12:00 да 13:00 правядзе «прамую тэлефонную лінію» Шалайкіна Кацярына Уладзіміраўна, старшыня Полацкага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю
27 мая 2026 года
з 12:00 да 13:00
старшыня Полацкага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю
Шалайкіна Кацярына Уладзіміраўна
правядзе «прамую тэлефонную лінію» і прыём грамадзян
у будынку Расонскага раённага выканаўчага камітэта.
Звярнуцца і задаць сваё пытанне падчас
«прамой лініі» можна па тэлефоне: 5 21 78.
Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых прадпрыемстваў, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы да працы чыноўнікаў з грамадзянамі, вырашэння праблем рэгіёна і кожнага канкрэтнага чалавека.
Падчас прыёму вы можаце паведаміць аб фактах парушэння заканадаўства, выпадках гаспадарчай неабачлівасці, абмеркаваць працу мясцовай вертыкалі ўлады, задаць пытанні, якія вас цікавяць.
Папярэдні запіс на прыём праводзіцца ў працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэл.: 5 16 32; 5 20 45