Лукашенко на Евразийском форуме: добиться экономической устойчивости в одиночку - практически невыполнимая задача

Лукашэнка на Еўразійскім форуме: дамагчыся эканамічнай устойлівасці ў адзіночку – практычна невыканальная задача

Дабицца эканамічнай устойлівасці ў адзіночку - практычна невыканальная задача. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Маскве на II Еўразійскім эканамічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам свет жыве ў абстаноўцы пастаяннай напружанасці і нявызначанасці. Гэта таксама натуральна ў пераходны перыяд ад старой эры да новай, да якой мы імкнемся і імя якой - шматпалярнасць. Крызісы - фінансавы, пандэмійны, геапалітычны - змяняюць адзін аднаго так хутка, што людзі проста не паспяваюць перавесці дух і губляюць, на жаль, упэўненасць у заўтрашнім дні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў экстраардынарных умовах магутным якарам заўсёды з'яўляецца стабільная эканоміка. Але эканамічныя межы любой дзяржавы сёння настолькі празрыстыя, а гандлёвыя сувязі да такой ступені пераплецены, што дабіцца эканамічнай устойлівасці ў адзіночку - практычна невыканальная задача ні для адной з дзяржаў.

Таму любая краіна зацікаўлена ва ўдзеле ў магутных рэгіянальных і міжнародных аб'яднаннях, такіх як ЕАЭС, ШАС, БРІКС, АСЕАН.

Крыніца: belta.by