Лукашенко: укрепление связей с Венесуэлой остается очень важным направлением внешней политики Беларуси

Лукашэнка: умацаванне сувязяў з Венесуэлай застаецца вельмі важным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Нягледзячы на пастаянны ціск з боку ЗША і іх саюзнікаў, якія не спыняюць спроб навязаць нам свае каштоўнасці і захаваць свой сусветны парадак, Мінск і Каракас працягваюць прытрымлівацца ўласнага шляху развіцця, арыентаванага на стварэнне справядлівага шматпалярнага свету, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што выніковае процістаянне гэтаму напору магчыма толькі дзякуючы яшчэ большаму згуртаванню дзяржаў, якія падзяляюць адзіныя, блізкія да нашых, погляды на новы глабальны лад".

Прэзідэнт адзначыў, што ўсебаковае ўмацаванне сувязяў з Венесуэлай застаецца вельмі важным напрамкам беларускай знешняй палітыкі. "Падтрыманне актыўнага і адкрытага дыялогу на ўсіх узроўнях з'яўляецца гарантам паспяховай рэалізацыі разнастайных сумеснх ініцыятыў для забеспячэння прагрэсу абедзвюх краін", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадура выдатнага здароўя і плённай дзейнасці пры выкананні адказнай дзяржаўнай місіі, а венесуэльцам - міру і дабрабыту.

Крыніца: