Лукашенко поручил системе образования провести работу над ошибками. На каких проблемах заострил внимание Президент

Лукашэнка даручыў сістэме адукацыі правесці працу над памылкамі. На якіх праблемах завастрыў увагу Прэзідэнт

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сістэме адукацыі правесці працу над памылкамі. Такі вынік праведзенай у кіраўніка дзяржавы нарады аб гатоўнасці сістэмы адукацыі да новага навучальнага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнта ў першую чаргу цікавілі не агульныя лічбы, як той жа працэнт гатоўнасці школ і іншыя паказчыкі, а шырокі спектр праблемных пытанняў, якія тычацца сферы адукацыі. Менавіта таму першапачаткова прапанаваны кіраўніку дзяржавы традыцыйны даклад міністра і профільнага віцэ-прэм'ера па фармаце вырас да нарады. На мерапрыемства спецыяльна былі запрошаны кіраўнікі Генеральнай пракуратуры і Камітэта дзяржкантролю, каб пачуць ацэнкі кантралюючых органаў.

У выніку нарада прайшла ў вельмі крытычным ключы. Аляксандр Лукашэнка фактычна не прыняў справаздачы ні міністра, ні віцэ-прэм'ера. Гаворка не ідзе пра тое, што ў айчыннай сістэме адукацыі ўсё дрэнна. Наадварот, планамерная праца па цэлым шэрагу напрамкаў вядзецца, і гэта ўсе адзначаюць, але нават адзінкавыя недахопы і ўпушчэнні ў гэтай сферы для Прэзідэнта непрымальныя. Не кажучы ўжо пра праблемныя пытанні, якія маюць сістэмны характар.

Як стала вядома, кіраўнік дзяржавы даручыў адклікаць з адпачынку прэм'ер-міністра: праз тыдзень пад кіраўніцтвам кіраўніка ўрада павінна адбыцца шырокая нарада. Аляксандр Лукашэнка даручыў кантралюючым органам там яшчэ больш падрабязна далажыць інфармацыю, каб правесці дэтальны разбор з выпрацоўкай плана дзеянняў, як аператыўна ліквідаваць усе недахопы. А ўжо ў пачатку верасня адбудзецца новая справаздача Прэзідэнту.

Дарожная і пажарная бяспека: навесці парадак

Сярод праблемных момантаў, на якія ўказаў генеральны пракурор Андрэй Швед, - пытанні бяспекі, уключаючы пажарную. Не ва ўсіх установах адукацыі ў гэтым пытанні наведзены поўны парадак. Ёсць прэтэнзіі і да работы па прафілактыцы ДТЗ.

"У шэрагу выпадкаў намі выяўлена негатоўнасць або няпоўная гатоўнасць школ да новага навучальнага года з пункту гледжання мер па дарожнай бяспецы дзяцей на прылеглых тэрыторыях. У некаторых выпадках мы выявілі, што пажарныя выхады завалены смеццем, вогнетушыцелі і іншыя сродкі проціпажарнай бяспекі не ў парадку. Дзеці павінны знаходзіцца ў бяспечных умовах, - звярнуў увагу Андрэй Швед. - Акрамя таго, намі прапанаваны меры па ўзмацненні абароны правоў дзяцей ад гвалтоўных дзеянняў".

Асобную ўвагу Генпракуратура надала і выкананню заканадаўства непаўналетнімі. Тут таксама ёсць нямала пытанняў, над якімі трэба працаваць.

Падтрымка дзяцей-сірот: прадугледзець дадатковыя меры

Дастаткова крытычна на нарадзе падышлі да пытання забеспячэння дзяцей-сірот. Гэта тая катэгорыя, якая найбольш уразлівая, і ёй трэба надаваць больш увагі, тым больш што ў дзяржаве ёсць для гэтага ўсе магчымасці, упэўнена Генеральная пракуратура. Дарэчы, сёння 88% дзяцей-сірот пражываюць у дамах сямейнага тыпу, астатнія — у інтэрнатах. Задача ад Прэзідэнта — дайсці да кожнага, у тым ліку ў аддаленых раёнах.

Генпракуратура прапануе перагледзець патрабаванні заканадаўства і вызначыць дадатковую падтрымку гэтай катэгорыі навучэнцаў. "Напрыклад, па медыцынскіх паказаннях. Калі дзіцяці патрэбныя акуляры, каб дзяржава ў тым ліку і гэтым забяспечвала гэтых дзяцей. Таму што іх трэба абараняць, а абараніць іх можа толькі дзяржава", — падкрэсліў Андрэй Швед.

Падручнікі: стварыць маніторынгавую групу

Яшчэ адна праблемная сфера — падручнікі. Нягледзячы на шматгадовую ўвагу да гэтага пытання і працу, якую праводзіць Міністэрства адукацыі, праблемы застаюцца. Як расказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў, на нядаўнюю прамую лінію паступіў літаральна шквал званкоў ад грамадзян з нараканнямі на гэты конт. "З пункту гледжання прастаты, адэкватнасці пададзенай інфармацыі. Кіраўніком дзяржавы даручана яшчэ раз перагледзець усе падручнікі і

"Гэтыя факты будуць жорстка спыняцца, як гэта рабілася дагэтуль, - папярэдзіў старшыня КДК. - Цэны ў нас устаноўлены, ніхто не мае права завышаць. Апошні выпадак быў - завышэнне ў 2,6 раза. Натуральна, што мы такія факты спыняем і гандаль забараняем. І гэта будзе рабіцца паўсюдна".

Падвоз навучэнцаў: рухі ёсць, але недахопы застаюцца

Сярод асноўных крытычных тэм гучала і ўзнятая яшчэ на пачатку нарады тэма падвозу. "На жаль, быў шэраг недахопаў. Рухі ў гэтым пытанні, безумоўна, ёсць. Аднак усе меры дагэтуль не прыняты, і мы абазначылі шляхі вырашэння гэтага пытання", - адзначыў Васіль Герасімаў.

Аб арганізацыі харчавання: навесці базавы парадак

Шмат гаварылася і адносна арганізацыі харчавання ў школах, фактах крадзяжу. Міністр адукацыі Андрэй Іванец нагадаў, што нядаўна ў Беларусі правялі пілотны праект з апрабацыяй новых тэхналогій прыгатавання ежы і прынцыпаў арганізацыі школьнага харчавання. "Распрацавана больш за 350 новых тэхналагічных страў, праходзіць дастаткова сур'ёзнае абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы харчаблокаў", - дадаў ён.

Эксперыменты і навацыі ў гэтай сферы - гэта ўсё добра, адзначыў Прэзідэнт. Але кіраўнік дзяржавы патрабуе ў першую чаргу навесці базавы парадак. Паводле яго слоў, гэтае пытанне павінна быць вырашана раз і назаўжды, каб да яго больш не вярталіся.

Увесь працэс па падрыхтоўцы навучальных устаноў і ў цэлым сістэмы адукацыі да новага навучальнага года на жорсткі кантроль даручана ўзяць Адміністрацыі Прэзідэнта: з выездам у школы і іншыя ўстановы адукацыі для ацэнкі рэальнай сітуацыі на месцах.

Крыніца: belta.by