Лукашенко назвал Краснодарский край ключевым регионом на юге России, где Беларусь должна закрепиться

Лукашэнка назваў Краснадарскі край ключавым рэгіёнам на поўдні Расіі, дзе Беларусь павінна замацавацца

Краснадарскі край - ключавы рэгіён на поўдні Расіі, дзе Беларусь павінна замацавацца. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю Расіі Веніямінам Кандрацьевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кубань мы разглядаем як ключавы рэгіён, дзе мы павінны "заземліцца", - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Супрацоўніцтва з вамі можа ісці па ўсіх напрамках. Гэта і сельская гаспадарка, і машынабудаванне, і тыя ж ліфты. Калі Кубані нешта трэба, мы абавязкова дамовімся".

Па словах Прэзідэнта, беларускія будаўнікі зацікаўлены ўдзельнічаць у праектаванні і ўзвядзенні сацыяльных аб'ектаў і ўстаноў. "Усё, аб чым дамовімся, мы абавязкова выканаем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па выніках мінулага года таваразварот паміж Беларуссю і Краснадарскім краем вырас на 60% і склаў амаль $557 млн. Вынікі сямі месяцаў гэтага года таксама дэманструюць станоўчую дынаміку: узаемны гандаль перавысіў $337 млн, павялічыўшыся на 24,8%.

Крыніца: belta.by