Лукашэнка: пастаянна перакроіваць вучэбныя планы і бясконца выдаваць новыя падручнікі недапушчальна
Пастаянна перарабляць вучэбныя планы і бясконца выдаваць новыя падручнікі недапушчальна. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пагаворым сёння таксама аб змесце адукацыйнага працэсу, а дакладней - аб падручніках, па якіх вучаць нашых дзяцей. Мяне вельмі турбуе, што да іх якасці па-ранейшаму ёсць пытанні. Мы вымушаны рэагаваць на звароты грамадзян і разбірацца, што не так з нашымі падручнікамі. Лічу, што гэта сур'ёзная недапрацоўка Міністэрства адукацыі на працягу ўжо шэрагу гадоў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры напісанні новых падручнікаў і дапаможнікаў аўтары мысляць катэгорыямі досвечаных выкладчыкаў і іншых спецыялістаў. Ён лічыць, што такі падыход няслушны і трэба арыентавацца на навучэнцаў. "На іх трэба глядзець. Яны не валодаюць такімі ведамі, як мы. І досведу ў іх ніякага. Таму арыентавацца трэба на іх і рыхтаваць падручнікі пад іх. І сістэму ацэнкі ведаў (экзамены і іншае) таксама рабіць пад іх", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Яшчэ на педагагічным савеце 24 жніўня 2021 года я гаварыў аб недапушчальнасці пастаяннага перараблення вучэбных праграм і планаў і бясконцага выдання новых падручнікаў. Адзначаў, што неабходна вярнуцца да савецкага досведу, узяць лепшыя дапаможнікі і іх паступова дапрацоўваць, удасканальваць, а не друкаваць новыя. Таму што новы калектыў заўсёды арыгінальнічае (вы навукоўцы, разумееце гэта): "Хачу быць непадобным на тое, што было, і паказаць сваю спрыт". Гэта нікому не трэба. Галоўны прынцып працы нашай дзяржавы і любых працэсаў, якія адбываюцца ў нашай дзяржаве, - гэта спакойнае ўдасканаленне таго, што напрацавала чалавецтва. Мы стаім, як я казаў, паўтараючы цытату вялікага, на плячах гігантаў. Не трэба саскокваць з гэтых плячэй - мы страцім усё тое, што чалавецтва напрацавала да нас. Трэба выкарыстоўваць гэта на карысць будучыні. Таму трэба ўдасканальваць і не саромецца ўзяць лепшае з таго, што было", - сказаў беларускі лідар.
Крыніца: belta.by