Лукашенко посоветовал новому руководству районов не "входить в положение" на местах

Лукашэнка параіў новаму кіраўніцтву раёнаў не "ўваходзіць у становішча" на месцах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры ўзгадненні назначэнняў новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады параіў ім актыўней патрабаваць з падначаленых выканання пастаўленых задач, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што некалькі дзён таму на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці жывёлагадоўлі ставіўся шэраг задач. Больш таго, многія з будучых кіраўнікоў раёнаў таксама прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве. "Тыя задачы, якія былі пастаўлены ў галіне жывёлагадоўлі, яны вам зразумелыя і вядомыя. Адзінае, папрашу вас: не "ўваходзьце ў становішча". Вы ведаеце, асабліва тыя, хто працаваў у аграрным сектары, што такое ўваходзіць у становішча. Да вас зараз прыйдуць і будуць распавядаць, што тое ці іншае немагчыма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Але, як я часта кажу, мы ж не на вайне. Мы робім у мірны час тое, што заўсёды рабілі і тое, што ўмеем рабіць. Загадайце сваім падначаленым гэта зрабіць", - напуціў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заўважыў, што ва ўсіх абласцях хапае тых ці іншых праблемных пытанняў, але павышанай увагі патрабуюць тры рэгіёны: "Віцебская і Гомельская вобласці, Магілёўшчына - гэта жалезны кантроль".

Крыніца: