Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення з Кітаем аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №356, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоваў праект пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Такім чынам замацоўваецца прававая аснова для ўстойлівага і дынамічнага развіцця гандлёвых і інвестыцыйных адносін паміж дзвюма краінамі. Размова ідзе аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і КНР, празрыстага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый.
Пагадненне стварае задел для развіцця супрацоўніцтва ў новых сферах пры захаванні (абароне) інтарэсаў абодвух бакоў у найбольш адчувальных сегментах эканомік.
На правядзенне перамоваў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта ўпаўнаважана Міністэрства эканомікі.
Чакаецца, што ў перспектыве супрацоўніцтва ў рамках пагаднення дазволіць дынамічна нарошчваць экспарт беларускіх паслуг у Кітай і павялічыць інвестыцыйныя патокі з боку Кітая.
Крыніца: