Лукашэнка заклікаў народ Нідэрландаў пісаць сучасную гісторыю Еўропы разам з беларусамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Каралеўства Нідэрландаў з нацыянальным святам - Днём Караля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусам і нідэрландцам не дасталіся багатыя прыродныя рэсурсы і спрыяльныя кліматычныя ўмовы, але мы змаглі забяспечыць стабільнае развіццё сваіх дзяржаў дзякуючы выключнай працавітасці і вынаходлівасці, а таксама адкрытасці для кантактаў і ўзаемадзеяння. У сённяшніх няпростых умовах мы павінны больш уважліва слухаць і разумець адзін аднаго, паважаць інтарэсы бакоў і імкнуцца да мірнага суіснавання", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь нацэлена на захаванне сяброўскіх адносін, умацаванне супрацоўніцтва ў галінах культуры, адукацыі, турызму, спорту і асабліва ў сферы эканомікі, дзе краіны маюць істотныя дасягненні. "Запрашаем вас пісаць сучасную гісторыю Еўропы разам з намі, праз супрацоўніцтва забяспечыць нашчадкам бяспечную будучыню і перспектывы для нармальнага развіцця", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім жыхарам Каралеўства Нідэрландаў міру, дабрабыту і працвітання.
Крыніца: