Лукашенко отметил заинтересованность Беларуси в налаживании прочных связей с Ботсваной

Лукашэнка адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў наладжванні трывалых сувязяў з Ботсванай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ботсваны Макгвітсі Масісі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Ботсвана цяпер з'яўляецца краінай з высокім узроўнем палітычнай стабільнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця, знешнепалітычныя падыходы якой грунтуюцца на блізкіх Беларусі прынцыпах мірнага суіснавання, узаемнай павагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў.

"Упэўнены, беларуска-ботсванскія адносіны маюць значны патэнцыял для пашырэння палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Прэзідэнт. Беларусь, па словах Аляксандра Лукашэнкі, зацікаўлена ў наладжванні трывалых двухбаковых сувязяў у галінах сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, фармацэўтыкі, нафтахіміі і адукацыі. Краіна гатова таксама прапанаваць свой напрацаваны вопыт для навучання батсванскіх грамадзян па прыярытэтных для іх эканомікі напрамках дзейнасці.

"Спадзяюся, што ўмацаванне сумеснымі намаганнямі міждзяржаўнага ўзаемадзеяння хутка дасць істотныя вынікі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Макгвітсі Масісі добрага здароўя, даўгалецця і поспехаў, а дружалюбнаму народу Ботсваны - міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Крыніца: belta.by