Лукашэнка і Аліеў правялі ў Баку перамовы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Баку правёў перамовы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнты адзначылі інтэнсіўнасць сустрэч апошнім часам. Найперш варта нагадаць аб дзяржаўным візіце Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан ў маі бягучага года. Тады кіраўнікі дзяржаў правялі прадуктыўныя перамовы з акцэнтам на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Былі выпрацаваны 12 напрамкаў, якія як адразу, так і ў перспектыве прызваны прасунуць узаемаадносіны дзвюх краін на больш высокі ўзровень.
"Шмат аб чым дамовіліся. Я думаю, у нас ёсць усё неабходнае для таго, каб рухацца па гэтым шляху. Як раз напярэдадні мы разгледзелі ўсе пытанні, якія з вамі ўзнімалі. Яны для нас вельмі актуальныя. Думаю, калі нашы міністэрствы і пасол будуць варушыцца, то мы вельмі многае можам зрабіць на карысць і Беларусі, і Азербайджана", - сказаў на сустрэчы ў Баку Аляксандр Лукашэнка.