Лукашенко вручил дипломы доктора наук и аттестаты профессора

Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшыя гады трэба істотна паскорыць інтэлектуальную мадэрнізацыю айчыннай эканомікі. "Толькі пры такой стратэгіі магчымы прарыў, які забяспечвае новую якасць жыцця. І, я б нават сказаў, выжывальнасць любога грамадства", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

"У бліжэйшы час мы сустрэнемся ў Нацыянальнай акадэміі навук з навуковай грамадскасцю і прадметна абмяркуем пытанні, якія сёння стаяць. Але хачу яшчэ раз выразна абазначыць маю пазіцыю. Наш прыярытэт - прыкладныя навуковыя даследаванні ў тых сферах, дзе ў нас ёсць сур'ёзныя кампетэнцыі і якія запатрабаваны эканомікай і самім жыццём. Пад гэтыя задачы мы заўсёды знойдзем сродкі і створым самыя спрыяльныя ўмовы для навукоўцаў", - запэўніў беларускі лідар.

Дыпломы доктара навук кіраўнік дзяржавы ўручыў 11 вучоным.

У іх ліку доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт, прафесар кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій БДУ Аляксандр Палякоў. Вучоная ступень доктара прысуджана яму за развіццё тэорыі працэсу рэцыркуляцыі аптычных сігналаў у замкнёных валаконна-аптычных сістэмах са спектральным падзелам інфармацыйных каналаў. Атрыманыя вынікі з'яўляюцца асновай для стварэння вымяральнікаў розных фізічных велічынь. Могуць выкарыстоўвацца ў спецыялізаваных аптычных працэсарах, лазернай касмічнай сувязі і ў падземных валаконных сістэмах аховы перыметра для кантролю падыходаў да забароненых зон рэжымных і стратэгічных аб'ектаў.

Вучоная ступень доктара хімічных навук прысуджана дацэнту, загадчыку кафедры экалагічнай хіміі і біяхіміі Інстытута імя А.Д.Сахарава Белдзяржуніверсітэта СіЯмаку Насеру Шахабу за распрацоўку фізіка-хімічных асноў стварэння плёначных палярызатараў на аснове афарбаваных палімераў і палімерных кампазітаў для вадкакрысталічных індыкатараў і прылад оптаэлектронікі. Вынікі выкарыстаны ў вытворчасці паляроідаў пры вырабе дазіметраў, вытворчасці прыбораў праверкі сапраўднасці дакументаў, дэфектаскопаў.

Дацэнт, начальнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Іван Палявода ўдастоены вучонай ступені доктара тэхнічных навук за распрацоўку комплекснага ацэнкі вогнеўстойлівасці сучасных будаўнічых канструкцый з высокатрывалага, мадыфікаванага і цэнтрыфугаванага бетонаў, тонкасценных і папярэдне напружаных канструкцый. Устаноўлены заканамернасці іх паводзін і механізмы разбурэння пры пажары, распрацаваны метады вызначэння межаў вогнеўстойлівасці і эфектыўныя рашэнні агняаховы. Гэта дазваляе пры праектаванні мадэляваць жыццёвы цыкл будынкаў у асаблівых разліковых сітуацыях пажару і забяспечыць пажарную бяспеку будынкаў і збудаванняў.

Вучоная ступень доктара сельскагаспадарчых навук прысуджана дацэнту, загадчыку лабараторыі селекцыі лёну-даўгунца Інстытута лёну Віктару Багдану за новыя навуковыя і практычныя вынікі ў селекцыі лёну-даўгунца, якія ўключаюць стварэнне генетычнага фонду лёну-даўгунца (628 узораў з 33 краін свету) і выдзяленне генаў гаспадарча-карысных прыкмет.

Яшчэ адзін доктар сельскагаспадарчых навук - дацэнт, дырэктар Інстытута абароны раслін НАН Беларусі Аляксандр Запрудскі. Ён удастоены гэтай вучонай ступені за распрацоўку і ўкараненне навукова абгрунтаванага комплексу асноўных агратэхнічныхх і аграхімічных прыёмаў тэхналогіі вырошчвання кармавых бабоў на збожжа.

Навуковая ступень доктара гістарычных навук прысуджана дацэнту, рэктару Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыне Кітурка за вывучэнне дзейнасці дзяржаўнай мытнай службы ў 1764-1795 гадах. Атрыманыя вынікі выкарыстоўваюцца пры выкладанні ў ВНУ, а таксама пры стварэнні музейных экспазіцый і навукова-папулярных выданняў па айчыннай гісторыі.

Дацэнту, прафесару кафедры акушэрства і гінекалогіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ Ірыне Верас прысуджана навуковая ступень доктара медыцынскіх навук за распрацоўку і ўкараненне ў практычную ахову здароўя новага комплексу праграм дыягностыкі, прагназавання і лячэння пасляродавага эндаметрыту. Прымяненне гэтага комплексу дазваляе выявіць дадзеную паталогію на ранніх стадыях і своечасова прызначыць тэрапію - даказана яго эфектыўнасць у зніжэнні мацярынскай захворвальнасці ў 2,4 раза і паляпшэнні рэпрадуктыўнага здароўя жанчын.

Навуковая ступень доктара медыцынскіх навук прысуджана дацэнту, прафесару кафедры псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкіБДМУ Таццяне Емяльянцавай за распрацоўку і ўка

зменшыць колькасць пасляаперацыйных ускладненняў у 3,4 раза.

Доктарам медыцынскіх навук таксама стаў рэктар Віцебскага медуніверсітэта Аляксей Чуканаў за распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку міжраённых рэсурсных цэнтраў прэнатальнай дыягностыкі Рэспублікі Беларусь высокаэфектыўных метадаў дародавай дыягностыкі заганаў развіцця ў плёну, якія спрыяюць зніжэнню прэнатальных страт і інвалідызацыі дзяцей.

Крыніца