"Может быть, где-то надо и рискнуть". Лукашенко хочет видеть в Беларуси разумную налоговую систему

«Магчыма, дзесьці трэба і рызыкнуць». Лукашэнка хоча бачыць у Беларусі разумную падатковую сістэму

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству па падатках і зборах прааналізаваць падатковае заканадаўства і выпрацаваць разумную падатковую сістэму. Такі задачу кіраўнік дзяржавы паставіў перад ведамствам 3 сакавіка, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністру па падатках і зборах трэба яшчэ раз прааналізаваць наша падатковае заканадаўства. Я вельмі спадзяюся на вас, што вы як вопытны чалавек, які папрацаваў па многіх напрамках, прапануеце нейкую новую разумную сістэму. Можа быць, дзесьці трэба і рызыкнуць - у нас краіна кіраваная. Але не трэба ні за кім ганяцца, трэба зыходзіць з нашых умоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Вельмі важнай задачай кіраўнік дзяржавы назваў аптымізацыю падатковых ільгот. Па словах Прэзідэнта, трэба выпрацаваць такую сістэму, каб прадпрымальнікі маглі ў ёй лёгка разабрацца, а не пачалі свой новы працоўны дзень з паходу ў падатковыя інспекцыі. "А так бывае", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

belta.by